Гимназия-колледж искусств им.Ахремчика

МАЙСТАР-КЛАС Уладзіміра Басалыгі

18 снежня 2013 года ў Музеі гісторыі горада Мінска для навучэнцаў 2 курса мастацкага аддзялення адбыўся майстар-клас з удзелам вядомага мастака-графіка Уладзіміра Басалыгі на выставе маляваных дываноў Алены Кіш "На шчасце".
Мастак Уладзімір Басалыга, які сабраў унікальную калекцыю дываноў Алены Кіш, распавёў пра незвычайны лёс самадзейнай мастачкі са Случчыны, пра сімволіку і тэхніку вырабу маляванак. Арганізатарамі майстар-класа выступілі выкладчыкі спецдысцыплін Марачкіна Ірына Леанідаўна і Марачкін Ігар Аляксеевіч.

/Па матэрыялах Марачкіна І.А./





















   rki@mail.by