Гимназия-колледж искусств им.Ахремчика

МАЙСТАР-КЛАСС А.А. ПАНЦЮКА-ЖУКОЎСКАГА

11 сакавіка 2014 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь на выстаўцы "Мелодыя стагоддзяў" адбыўся майстар-клас Аляксея Андрэевіча Панцюка-Жукоўскага для навучэнцаў 8 "Б" і 10 "Б" класаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.
Панцюк-Жукоўскі А. А. з'яўляецца адным з самых вопытных выкладчыкаў мастацкіх прадметаў у нашай школе. На прыкладзе сваіх твораў мастак падзяліўся развагамі пра развіццё мастацтва ў Беларусі, адказаў на шматлікія пытанні вучняў і калег.
Майстар-клас быў арганізаваны настаўнікамі Марачкіным І. А., Марачкінай І. Л., выхавацель Сыч Т. А.













   rki@mail.by