|
ВЕЧАРЫНА "Каралевы польскія Альдона, Соф'я Гальшанская і Барбара Радзівіл
у гістарычным лёсе Беларусі"
5 сакавіка 2014 года ў Доме дружбы адбылася вечарына з цыкла "Беларуска-польскае сумоўе".
Старшыня таварыства "Беларусь-Польшча", пісьменнік, дыпламат Анатоль Іванавіч Бутэвіч распавядаў пра дружбу суседніх народаў,
даўнія беларуска-польскія культурныя і гістарычныя сувязі і пра тэму вечара "Каралевы польскія Альдона, Соф'я Гальшанская і
Барбара Радзівіл у гістарычным лёсе Беларусі".
Вядучы распавядаў пра выстаўку "Жаночая лірыка", якую падрыхтавалі навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка"
і прапанаваў паслухаць музычныя нумары. Перад гасцямі выступілі навучэнцы гімназіі-каледжа.
На вечарыне таксама навучэнцы сустрэліся з беларускай пісьменніцай, перакладчыкам Раісай Баравіковай, старшынёй Беларускага Фонда культуры
Уладзімірам Аляксандравічам Гілепа.
А.І. Бутэвіч выказаў падзяку дырэктару гімназіі-каледжа мастацтваў Пазднікаву М.А., усім удзельнікам канцэрта і выстаўкі.

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|

|
Удзельнікі канцэрта:
Капыціна Ангеліна, Грышчанка Крысціна, Ляўковіч Яна,
Лушчык Таццяна, Ефімук Ганна, Калоша Людміла,
Кажушка Эмілія, Сацэвіч Паліна,
Дзергунова Софья, Батальёнак Аляксандра,
Ансамбль скрыпачоў "Сугучча". Мастацкі кіраўнік
Галіна Ганчарова, канцэртмайстар Сяргей Багачоў.
|
На выставе прадстаўлены лепшыя творы навучэнцаў
мастацкага аддзялення
Церахавай Кацярыны,
Конанавай Ганны,
Балакіравай Таццяны
і іншых.
|
|